Сотні гравюр аўтараў - на выставе ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Мастакі дэманструюць новыя падыходы да традыцыйнай тэхнікі гравюры, якой больш за 500 гадоў. Шматтыражны жывапіс - спадчына скарынінскага друку. Тэхніка гравюры патрабуе асаблівага майстэрства, дакладнага руху разца. Найменшая ж памылка можа практычна знішчыць шматгадзінную працу мастака.
Усе аўтары праекта - прызнаныя мастакі-графікі з 8 краін: Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Чэхіі і Эстоніі.
Міжнародная выстава гравюры - у Цэнтры сучасных мастацтваў
3 июня 2021













