Міжнародная выстава дзіцячага малюнка прайшла ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі

29 апреля 2019

Мы - гэта свет! Міжнародная выстава дзіцячага малюнка з такой назвай прайшла ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі. Маленькія мастакі з усёй Беларусі ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў прадэманстравалі свае карціны, у якіх падзяліліся сваім успрыманнем свету. Юныя таленты таксама змаглі пагутарыць з вядомымі беларускімі мастакамі, фатографамі і дзеячамі культуры.

Мінск прымае такі праект упершыню. У наступным годзе міжнародная выстава прыедзе ў Беларусь ізноў. Тэма малюнка на наступны год будзе звязаная з экалогіяй.