Міжнародная летняя школа беларусістыкі адкрылася ў Мінску

21 августа 2018

Яе слухачамі стануць прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Італіі, Латвіі, Венгрыі, ЗША і Кітая. Навучанне пройдзе па трох праграмах у залежнасці ад узроўню моўнай падрыхтоўкі і ведаў удзельнікаў. На працягу двух тыдняў удзельнікі азнаёмяцца з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Праслухаюць лекцыі па фанетыцы, граматыцы і развіцці вуснай і пісьмовай мовы. Замежныя госці наведаюць музеі-запаведнікі "Заслаўе", "Нясвіж", Нацыянальнага гістарычнага і музея НАН Беларусі.

Летняя школа працуе ўжо чацвёрты сезон. І з кожным разам слухачоў становіцца ўсё больш. А сёлета ўпершыню арганізаваныя курсы беларускай мовы для дзяцей.