Паміж Мінскам і Віцебскам пачаў курсіраваць дадатковы цягнік

10 июля 2019

Ён будзе хадзіць да заканчэння XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Час руху "Славянскага экспрэса" складзены з улікам фестывальнай праграмы. Цягнік адпраўляецца з Мінска штодня ў 12 гадзін 42 хвіліны, час прыбыцця ў Віцебск - 18 хвілін на пятую. З фестывальнай сталіцы ён выязджае ўначы ў 1:30, у Мінску - у 5:52. Сёння пасажыры "Славянскага экспрэса" лёгка паспяваюць на сольнік Стаса Міхайлава, ён пачнецца ў дзесяць вечара на сцэне Летняга амфітэатра. Змаглі патрапіць і на канцэрт папулярнага выканаўца Эміна, які ў гэтыя хвіліны пачаў сваё выступленне. Дарэчы, перад выхадам на сцэну спявак пагутарыў з карэспандэнтам Агенцтва тэленавін. Эксклюзіўнае інтэрв'ю глядзіце сёння ў "Панараме".