"Металіка" на скрыпцы і "Айран Мэйдэн" на валторне

11 декабря 2015

Ці могуць рокерская касуха і джэнтэльменскі фрак сустрэцца ў адзін час і ў адным месцы? Аказваецца, могуць! Сімфа-рок. Прэзідэнцкі аркестр прэзентаваў доўгачаканы працяг праграмы, якая калісьці пачыналася як смелы эксперымент, а сёння стала амаль як візітная картка "Дым над вадой - 3". Як гэта было, пачула і ўбачыла наш культурны аглядальнік Наталля Бардзілоўская.

Нават візуальна – гэта чапляе: у святлодыёдным шоу на фоне дырыжора ў смокінгу і аркестрантаў чорна-белай класіцы, салісты ў скураных касухах, ланцужках і шнуроўках. У рок-выбухах - разам з гітарамі і ўдарнымі - скрыпкі і флейты. Раз на год музыканты Прэзідэнцкага аркестра адкладваюць у бок ноты пратакольных мерапрыемстваў, класічныя партытуры, каб з амаль падлеткавым задорам узяцца за мелодыі, ад якіх, бадай што ў любога музыканта, старт выканальніцкай карьеры.

За плячыма амаль што кожнага тут - юнацкая, яшчэ непрафесійная калісьці, спроба "падабраць" на гітары ці фано рытмы "Куін", "Бон Джов" і "Металікі". І хай з прысутных ніхто не спраўдзіў мару іграць у культавай рок-групе, усе - з акадэмічнай, кансерваторскай школай, але ў душы кожны, аказалася - "рокер", здольны выпусціць на волю бунтарскую экспрэсію!

Влад Мазуркевіч - саліст-аранжыроўшчык, які расклаў рокавую класіку на ўсе інструменты сімфанічнага аркестра. Не толькі для слухачоў - для саміх выканаўцаў стала адкрыццём, як гучыць "Аэрасміт" на віяланчэлі ці "Ю-ту" на валторне. Ці "Мефістофель" - оперная класіка 19 стагоддзя ў рокавай апрацоўцы. У канцэрце - знакаміты бас Анатоль Сіўко. Спявае "Металіку" і "Айран Мэйдэн".

Першыя спробы аб'яднаць рок з акадэмізмам адбыліся яшчэ ў 60-х. "Бітлз" і "Ролінг Стоўнз" прапанавалі ўзоры так званага "барока-рока" - цытаты класікі ў рокавым выкананні. У 70-х - час уздыму нованароджанага напрамку, калі гурты імкнуліся ўскладніць музычны матэрыял, "удыхнуць" у так званы "прагрэсіўны рок" павевы класічнай і рамантычнай музыкі. Але ў 80-х у сімфа-рока з'явіўся канкурэнт - панк-рок. Толькі напрыканцы тысячагоддзя і пачатку эры Інтэрнэта - новая хваля цікавасці да рокава-сімфанічных міксаў і нараджэнне руху "неапрагрэсіў". Прэзідэнтцкі аркестр - першы з беларускіх, буйны калектыў, які ўзяўся за ўвасабленне сімфа-рока!

"Дым над вадой - 3" - гэта «інтрументал» плюс вакал. За стары хард- і новы глэм-рок узяліся Аляксандр Патліс, Георгій Калдун, Аляксей Хлястоў…

Гавораць, ёсць рызыка страціць сябе ў "перапевах" кавер-версій. Але беларускія поп-зоркі не баяцца: сусветныя хіты - як урок і спроба дадаць уласнай арыгінальнасці ў рок-класіку.

"Дым над вадой" - хіт 70-ых ад "Діп Папл", як лейтматыў беларускага сімфа-рок-праекта. Гэта ўжо трэцяя работа Прэзідэнтцкага аркестра. Пачыналіся ж "рок-доследы" калектыву з невялікага пробнага канцэрта "Ураган", задуманага на Малую залу Палаца Рэспублікі. Вынік той першай спробы - аншлаг і рашэнне: перавесці праект на вялікую пляцоўку з амаль трыма тысячамі месцаў. Мінулыя два гады і сёння - яны ўсе запоўненыя! А значыць, "Дым над вадой. Версія - чатыры" - будзе!