Метафізічны жывапіс і ювелірныя 3D-вобразы ў Нацыянальным мастацкім

4 февраля 2021

Нацыянальны мастацкі прымае працы стваральніка метафізічнага жывапісу Джорджа дэ Кірыка і сусветна вядомага ювеліра Лізы Саціліс. Візуальна скульптуры адсылаюць да творчасці Далі, дарэчы, абодва аўтары былі добра знаёмы з іспанцам. І разам з сюррэалістам сталі часткай сузор'я найбуйнейшых майстроў еўрапейскага мастацтва. У экспазіцыі энігмы ў літаграфіях і работы дэ Кірыка ў аб'ёме. Самыя важкія і вядомыя - "Археолагі". Усе экспанаты з асабістага збору Саціліс. Імя мастачкі, як і яе 3D-вобразы, добра вядомыя еўрапейскім эстэтам, яны пакрытыя 24-каратным золатам. Каштоўны метал грачанка выкарыстоўвае і пры стварэнні сваіх ювелірных упрыгажэнняў. У ход ідзе толькі 999 проба.

У мінулым сезоне дзякуючы Лізе Саціліс фондавую калекцыю Нацыянальнага мастацкага папоўніла рэліквія XVI стагоддзя. Адразу пасля рэстаўрацыі арнат зойме месца ў экспазіцыі.