Месца сустрэчы - беларускі Віцебск

16 мая 2013

Больш за дзве з паловай тысячы гасцей з самых розных куткоў Расіі сабраліся ў беларускай паўночнай сталіцы на карпаратыўны фестываль ААТ Газпрам.  На гэты святочны тыдзень віцебскія музеі  вырашылі ажывіць гістарычных персанажаў.


Алена Панцюхова зазірнула ў мінулае.
На час фестывалю  Факел у Віцебску ажывае гісторыя. Гэтымі днямі любы з гасцей можа проста стаць на калена перад самой княгіняй Вольгай,  пабываць на музычным вечары ў сядзібе Ільі Рэпіна і нават атрымаць букет бэзу з двара Марка  Шагала і яго каханай Бэлы. Партал у мінулае  будзе адкрыты яшчэ тры дні - да завяршэння форуму.
Прагулкі на машыне часу працягваюцца з самой раніцы і да глыбокай ночы. У доме-музеі Марка Шагала праграма наведванняў распісаная па хвілінах. Больш за іншых гэтай экскурсіі чакалі ўдзельнікі конкурсу Юны мастак.
Цэлы тыдзень юныя мастакі будуць працаваць на пленэре ў сядзібе Рэпіна Здраўнёва. У дні фестываляў гасцей тут сустракае сам Ілья Яўхімавіч.
І ўсё ж галоўная фестывальная падзея - гэта конкурс самадзейнасці. Сёння  творчае спаборніцтва аб'яўлена для дзяцей ад 11 да 16, завершаць бітву талентаў дарослыя. Гала-канцэрт з удзелам пераможцаў адбудзецца ў нядзелю ў Летнім амфітэатры.