Менш за тры гадзіны да другога паўфіналу "Еўрабачання". Прамая трансляцыя на "Беларусь 1"

16 мая 2019

У Тэль-Авіве зусім хутка стане вядомы канчатковы спіс фіналістаў "Еўрабачання". Менш за тры гадзіны застаецца да другога паўфіналу. 18 удзельнікаў і толькі 10 атрымаюць пуцёўку ў суботняе шоу. Вечарам гледачы ўбачаць нумары краін, якім прадракаюць перамогу букмекеры: гэта Расія, Нідэрланды, Швецыя. Нагадаем, беларусы сёння не галасуюць, бо не бяруць удзел у гэтым паўфінале. Аднак зможам убачыць, хто складзе канкурэнцыю нашай ЗЕНЕ. Акрамя таго, журналісты актыўна абмяркоўваюць удзел Мадонны ў фінале "Еўрабачання". Да апошняга захоўвалася інтрыга, як стала вядома, спявачка выканае дзве песні з новага альбома.

А пакуль пачатак другога паўфіналу сёння ў 22:00. Шоу ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.