Млын моды працягвае адборачны тур па Беларусі

3 декабря 2013

У пошуках свежых ідэй і таленавітых дызайнераў. Млын моды працягвае адборачны тур па Беларусі. Эскізы сваіх будучых калекцый на суд журы прапанавалі каля 70 удзельнікаў у Брэсце. У асноўным гэта мадэльеры-пачаткоўцы. Сёлета для творчага палёту абмежаванняў няма, тэма - вольная. Абавязковая ўмова - прапанаваць эскіз касцюма.


Завершыць ланцужок адборачнага тура эскізаў Гродна. Кастынг дызайнерскіх рашэнняў запланаваны на 9 снежня. Аўтары лепшых эскізаў з усёй краіны, якія атрымалі пуцёўкі на другі адборачны тур, у сакавіку пакажуць свае задумкі ў тканіне на этапе Увасабленне.