"Млын моды" дыктуе трэнды новага сезона

16 мая 2018

"Млын моды" дыктуе трэнды новага сезона - свабодны сілуэт, асіметрыя, яркі прынт. У Мінску выбралі лепшых маладых дызайнераў. Свае калекцыі аўтары прадэманстравалі прафесійнаму журы падчас фіналу конкурсу. Сярод 80 калекцый адзначылі 16. Гэта шматфункцыянальныя спартыўныя касцюмы, калекцыя з эфектам арыгамі, сукенкі з фетру і іншыя.

Фіналісты прэзентавалі свае работы ў дзвюх намінацыях. У фінальным выхадзе ўдзельнічалі і знакамітыя дызайнеры Мінска, Масквы, Тбілісі і Мілана.

16 пераможцаў чакае модны тур у вядучыя fashion-школы. Стажыроўка ў верасні. Наперадзе паказы на подыумах Масквы, а таксама супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі лёгпрама.