Mайстэрства танца дэманстравалі ў сталіцы разнастайныя харэаграфічныя калектывы

1 февраля 2016

Рэспубліканскі фестываль «Глобал уік-энд» трэці год запар аб'яднаў аматараў жвавых рухаў. На адной пляцоўцы- больш за тысячу танцораў рознага ўзросту і прафесійнай падрыхтоўкі. Падчас выступлення ўдзельнікі дэманстравалі розныя кірункі ў 30-ці намінацыях – ад джазавых і эстрадных кампазіцый да стрыт-шоу.

Сёлета фестываль упершыню прайшоў у новым фэшн-фармаце. Падчас другога конкурснага дня журы вызначыла лепшых дызайнераў, мадэляў і фатографаў тэатраў і студый моды.