Майстроў па вытворчасці скрыпак пачалі рыхтаваць у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў

7 апреля 2020
Лабараторыю  для канструявання і вырабу музычных інструментаў  узначаліў дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва  Аляксандр Сурба. Увогуле вывучэннем традыцыйных беларускіх рамёстваў на факультэце займаюцца грунтоўна. Студэнты асвойваюць асновы ганчарства, ткацтва і саломапляцення. 

Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка  адправілася ў вучэбныя майстэрні ўніверсітэта культуры.

Аляксандр Сурба, дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, шмат гадоў займаецца вытворчасцю музычных інструментаў. Яго галоўны інтарэс - дуды. Але два гады таму  па асабістым даручэнні Прэзідэнта  і пад кіраўніцтвам Міністэрства культуры  літаральна за некалькі месяцаў майстар зрабіў сваю першую скрыпку. Нядаўна да працэсу вытворчасці далучыліся і яго студэнты.

Каб зрабіць якасную скрыпку ручной работы,  спачатку Аляксандр Сурба дасканала даследаваў тэму ў тэорыі з дапамогай спецыяльнай літаратуры. Дарэчы, свае майстры і скрыпічныя мануфактуры ў нас таксама былі і раней. Адна з самых вядомых існавала яшчэ у XVII стагоддзі ў Вільні.

Зараз на факультэце традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва  5 кафедраў. Адна з іх - народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва -  адзіная ў Беларусі такога профілю. Студэнты кафедры (а іх каля трохсот)  займаюцца вывучэннем традыцыйных беларускіх рамёстваў – такіх, як ганчарства, ткацтва, роспіс, саломапляценне. 

Выкладчыкі кафедры зараз працуюць над новым навуковым курсам -  разьба па дрэве. Самыя таленавітыя абітурыенты трапяць ў спіс студэнтаў універсітэта культуры ўжо восенню. 

Мастеров по производству скрипок начали готовить в Белорусском университете культуры и искусств. Лабораторию  для конструирования и изготовления музыкальных инструментов  возглавил декан факультета традиционной белорусской культуры и современного искусства  Александр Сурба. Вообще изучением традиционных белорусских ремесел на факультете занимаются основательно. Студенты осваивают основы гончарства, ткачества и соломоплетения. 

Наш корреспондент Надежда Сербиненко отправилась в учебные мастерские университета культуры.