Майстры з Жодзіна выстаўляюцца ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

23 февраля 2019

Новая экспазіцыя ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Амаль тры дзясяткі майстроў з Жодзіна прывезлі свае работы ў розных стылях. Жодзінская мастацкая школа пачала зараджацца ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Лейтматыў выставы - любоў да роднага горада і краявіды малой радзімы. 

Шырокую палітру жодзінскіх пейзажаў прадставілі як прафесійныя аўтары, так і аматары.