15 снежня ў Мінску адбудзецца прэм'ера лядовага мюзікла "Кармэн", аўтарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам якога стаў Ілья Авярбух.
Усе рэпетыцыі праходзілі на "Мінск-Арэне", больш як паўгода на лёд выязджалі Таццяна Наўка, Раман Кастамараў, Аляксей Ягудзін, Алена Лявонава. Амаль кожная рэпетыцыя ператваралася ў бясплатны майстар-клас для юных беларускіх фігурыстаў. На думку першага віцэ-прэзідэнта НАК Максіма Рыжанкова, падобныя падзеі - гэта і спосаб папулярызацыі фігурнога катання.
Максім Рыжанкоў, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі:
"Мы вельмі спадзяемся, што наша супрацоўніцтва будзе працягнута, ёсць у нас адпаведныя ідэі. Фігурное катанне ў Беларусі набыло новае дыханне. Два з паловай гады ў нас ствараецца вельмі выразная сістэма па развіцці гэтага віду спорту".
Ілья Авярбух, рэжысёр-пастаноўшчык шоу, фігурыст (Расія):
"Мінск-Арэна" - гэта арэна сусветнага ўзроўню, бясспрэчна. Выступаць у такім лядовым палацы - гэта і вельмі прыемна, і вялікі гонар, таму што гэта сапраўды галоўная арэна Беларусі. Спектакль "Кармэн" ужо зараз на пад'ездзе, на падыходзе, таму што больш за 10 фур едуць сюды для таго, каб прывесці нашы дэкарацыі. Гэта самы маштабны праект, які існуе ў свеце фігурнога катання".
Нагадаем, менавіта мінскі лёд у 2019 стане пляцоўкай для правядзення чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні.













