Майстар-клас "Матрошка - свята колеру"

19 августа 2016

У мастацкай галерэі імя Савіцкага праходзіць майстар-клас "Матрошка - свята колеру". Удзельнікі пад наглядам мастакоў Свята-Елісавецінскіх майстэрняў акрылам распісваюць драўляныя лялькі. Атрымліваюцца яны розныя: з нацыянальнымі арнаментамі, пейзажамі і нават з музычнымі інструментамі.

25 жніўня - ўрок па роспісе на сырой паверхні. Суправаджаць майстар-клас будзе жывое музычнае афармленне. Сродкі ад продажу білетаў накіруюць на развіццё творчых майстэрняў і будаўніцтва храма.