Майстар-клас-конкурс для дырыжораў "Зімовыя мроі" стартаваў у Доме радыё

19 января 2019

Міжнародны майстар-клас-конкурс для дырыжораў "Зімовыя мроі" з удзелам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі стартаваў напярэдадні ў Доме радыё. Удзельнікі, а гэта 12 дырыжораў і выкладчыкаў з Іспаніі, Мексікі, Калумбіі, Італіі, Парагвая і Венесуэлы, маюць унікальную магчымасць атрымаць вопыт дырыжорства нашым аркестрам і такім чынам паспрабаваць свае сілы ў выкананні экзатычнай для лацінаамерыканцаў рускай класікі. Чайкоўскі, Барадзін, Шастаковіч, Глінка. Па выніках некалькіх дзён майстар-класа музыканты аркестра Белтэлерадыёкампаніі вызначаць трох лепшых дырыжораў. Пераможца будзе запрошаны для сумеснага канцэрта з нашым калектывам.

Адразу пасля завяршэння майстар-класа-конкурсу ў планах у Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі запіс літургічнай праграмы з дырыжорам аднаго з кафедральных касцёлаў Іспаніі, а пасля праца з дырыжорам нацыянальнага сімфанічнага аркестра Парагвая.