"Масонскія знакі" ў сталіцы

5 октября 2017

Новыя музейныя экспанаты паступілі ў фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Невыпадкова прэзентацыя такіх прадметаў, як фартух масонскі, стужка масонская, шалік, пальчаткі і іншыя рэчы выстаўленыя ў будынку ў Музычным завулку, за якім замацавалася назва Дом масонаў. Зараз гэта Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Звесткі аб тым, што менавіта тут адбываліся пасяджэнні масонскай ложы ”Паўночны факел” з 1816 па 1822 гг., даволі спрэчныя. Аднак пра гэта сведчыць і таямнічая, нязвыклая архітэктура будынка, і многія сусветна вядомыя дзеячы-масоны, якія ў розныя часы наведвалі Дом масонаў: Станіслаў Манюшка, Чэслаў Манюшка, Томаш Зан, Валенцій Ваньковіч і інш.

Маленькая экспазіцыя “Масонскія знакі” знаёміць з некаторымі сучаснымі дакументамі і гісторыяй развіцця беларускага масонства ў XIX – пачатку XX стагоддзя.