Масленіца ў Глебаўцы. Тэматычная выстава і канцэрт

28 февраля 2020
Адзначалі Масленіцу сёння і ў мастацкім каледжы імя Глебава. У праграме свята - выстава "Адкрыты прагляд", якая дала магчымасць зазірнуць за кулісы творчай работы. Госці пазнаёміліся з працэсам стварэння мастацкіх твораў, убачылі лепшыя работы навучэнцаў. Таксама прайшло ўзнагароджванне лепшых вучняў і педагогаў і выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.

Завяршыла праграму выступленне музычнага гурта з народнымі танцамі і песнямі Масленічнага тыдня.