Масленічнымі блінамі частавалі сёння і ў Купалаўскім тэатры. І шчодра дзяліліся творчымі задумкамі святкавання сотага сезона і векавога юбілею Нацыянальнага акадэмічнага. Сапраўдная легенда - спектакль “Паўлінка” - напрыканцы 2019 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Тэатр шмат гастралюе па беларускіх гарадах і замежжы. У юбілейным сезоне спектаклі купалаўскага рэпертуара ўжо ўбачылі ў Літве, Польшчы, Францыі, Расіі. Наперадзе ў сакавіку Даўгаўпілс і Варшава ў красавіку. З поспехам прайшлі прэм'еры гэтага сезона "Кароль Лір" і "Шляхціц Завальня".
Дзень Купалаўскага тэатра ў ратушы пройдзе 6 чэрвеня і стане вялікім гарадскім фестывалем. А адзінаццатага ліпеня ў Вязынцы, на радзіме Купалы, сыграюць самую масавую “Паўлінку”.
100 сезон Купалаўскага тэатра працягваецца
28 февраля 2020













