Марафон тэлеканцэртаў стартуе на "Беларусь 3"

27 мая 2020
Белдзяржфілармонія прэзентуе новую афішу пасля перапынку. Праўда, гледачоў чакаюць не ў партэры, а на тэлеканале "Беларусь 3". Нашы калегі далі старт марафону  тэлеканцэртаў "Майстры культуры - ветэранам". У гонар гадавіны Перамогі заслужаныя і народныя калектывы рэфарматавалі канцэртныя праграмы для эфіру. Першую запісалі ўжо сёння. Хто праспявае ў вячэрнім прайм-тайме? Падрабязнасці са здымачнай пляцоўкі - у Лідзіі Заблоцкай.

Белтэлерадыёкампанія піша канцэрты ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі


Звычайна камеры хаваюцца сярод радоў гледачоў, імкнучыся не перашкаджаць. Сёння ж яны галоўныя гледачы. На іх і працуюць артысты Белдзяржфілармоніі. У першай праграме пачуем яе салістаў і ўбачым заслужаныя танцавальныя калектывы.

Вялікая зала Белдзяржфілармоніі працуе ў звыклым канцэртным рэжыме пасля доўгага перапынку. З нязвыклага - пусты партэр, ранні старт запісу і працягласць працэсу. Калі канцэрт звычайна ідзе дзве гадзіны, то здымкі - больш за чатыры. 

У тэлеканцэрта - свой райдар. Абавязковая тэхнічная рэпетыцыя - так званы тракт. Рэжысёры ўважлівыя да кожнага кадра. Калі хтосьці з артыстаў губляе эмоцыю, выступленне пішуць другім дублем. Робяць паўзы, каб пачысціць кадр. Напрыклад, прыбіраюць правады або наладжваюць гук індывідуальна пад кожнага. 

У праграме канцэрта - песні ваенных гадоў і беларуская класіка

Пастаноўшчыкі арыентаваліся на песні, якія знаёмыя асабліва ветэранам. У тэлеканцэрце  -  мікс "Купалінкі", "Ліста з 45-га" і мулявінскага "Вяртання". Пачуем знаёмыя мелодыі ў новых выкананнях і аранжыроўках. 

Канцэрт артыстаў Белдзяржфілармоніі пакажуць у суботу ў 22:40 на "Беларусь 3"

Кожнае выступленне пакажуць з шасці ракурсаў. Менавіта столькі камер на пляцоўцы. Таму кожнаму гледачу максімум увагі. Фармат канцэрта пастараліся зрабіць зручным для тысячы гледачоў. І ён ужо патрапіць у залатую калекцыю канцэртаў Белтэлерадыёфонду.

У афішы "Беларусь 3" - канцэрты ансамбля "Сябры", "Харошак" і аркестра Міхаіла Фінберга 

Заўтра Вялікую залу зойме "сябар" Анатоль Ярмоленка. Каманда нашага медыяхолдынга запіша новую праграму заслужанага калектыву. У афішы "Беларусь 3" з'явяцца новыя праграмы "Харошак" і аркестра Міхаіла Фінберга. Першыя ўбачым у эфіры ў суботу ўвечар.