Мальмё прадставіў праграму еўратыдня

26 апреля 2013

Горад Еўрабачання пачне музычнае свята ўжо 10 мая, калі адбудзецца першая вечарынка. На плошчы Густава Адольфа размесцяць еўравёску, якая стане цэнтрам забаў для гасцей галоўнага музычнага шоу Еўропы. Тут жа дадуць канцэрты ўдзельнікі фестывалю. Яшчэ адным шумным месцам стане парк Народаў, дзе фанаты Еўрабачання змогуць знаёміцца і дзяліцца ўражаннямі. Сачыць за падзеямі паўфіналаў і фіналу можна будзе тут на вялізных экранах.

Нагадаем, да галоўнага еўрапейскага музычнага шоу засталося крыху больш за два тыдні. Ужо ў пачатку мая ў Мальмё адправіцца ўся беларуская дэлегацыя Еўрабачання. Журналісты Агенцтва тэленавін будуць весці рэпартажы з самых значных падзей еўратыдня.