Малая радзіма Якуба Коласа - Стоўбцы - сёлета адзначае 426 гадоў з дня заснавання

16 апреля 2019

Прайсці шляхам Якуба Коласа.  Сёлета малая радзіма беларускага класіка - горад Стоўбцы - адзначае  426 гадоў з дня заснавання. Дакладную дату вызначылі зусім нядаўна. Да свята дамы горада ўпрыгожылі цытаты з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля". А даведацца больш падрабязней пра творчасць і жыццё песняра можна падчас экскурсій у музей-сядзібу ў Акінчыцах, дзе і нарадзіўся Колас. Толькі за мінулы год сюды завіталі госці з 40-ка краін.

Вясковы каларыт у мілагучных песнях увасабляе народны ансамбль "Коласавы землякі". А "Паўлінку" і "Несцерку"  паказваюць на лепшых сцэнах краіны.