"Маладыя таленты Беларусі" ўпершыню ацэньваюць праз экран тэлевізара

16 апреля 2020
Упершыню праз экран тэлевізара ацэньваюць і "Маладыя таленты Беларусі". У дзвюх студыях Дома радыё на Чырвонай, 4 сёння прайшоў другі тур рэспубліканскага радыёконкурсу. Журы паралельна адгледжвала выступленні эстрадных выканаўцаў і інструменталістаў. Усяго ў конкурсным лісце - 243 заяўкі. Вакальныя эксперты на чале з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным слухалі выкананні песень нашых аўтараў. У асноўным - творы беларускамоўныя. 

Вынікі тура апублікуюць ужо заўтра на сайце Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Трэці - фінальны - этап правядуць у такім жа відэафармаце ў канцы наступнага тыдня.