"Маладых талентаў Беларусі" ўзнагародзілі ў Доме радыё

10 июля 2020
Некалькі гадзін таму "Маладыя таленты Беларусі" афіцыйна атрымалі свае ўзнагароды. Цырымонія прайшла ў Вялікай студыі Дома радыё на Чырвонай, 4. Імёны амаль 150 лаўрэатаў і дыпламантаў апублікавалі яшчэ ў красавіку. Для канкурсантаў і журы гэтая сустрэча - першая за ўвесь праект. Усе тры этапы эксперты вызначалі пераможцаў праз экран тэлевізара з дапамогай відэа. У такім фармаце, дарэчы, афіцыйныя рэспубліканскія конкурсы яшчэ не праводзілі. Сёння ж найболей яркія выканаўцы атрымалі права праспяваць у легендарнай студыі. 

Зараз кожны лаўрэат прэстыжнага радыёконкурсу зможа прэтэндаваць на званне стыпендыята спецфонду Прэзідэнта Беларусі.