"Максімалізм" Максіма Петруля ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

19 ноября 2020

Скульптар Максім Пятруль прадставіў персанальную выставу "Максімалізм" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Яго работы прэзентаваліся на арт-біенале, захоўваюцца ў прыватных калекцыях, музейных зборах, упрыгожваюць паркі Беларусі і Кітая. У экспазіцыі - канцэптуальнае мастацтва ў бронзе, камені, дрэве і нават сіліконе. Скульптуры аўтара ўстаноўлены на станцыях "Малінаўка" і "Грушаўка". З самых свежых работ - кампазіцыі для "Зеленалужскай" лініі метро. Сярод іх "Кніга беларуская".

У фондавай калекцыі захоўваюцца арт-аб'екты Максіма Петруля. У перспектыве ў рамках закупаў збор папоўняць і новыя творы аўтара. Ну а сёння ў планах скульптара – праект, прысвечаны працаўнікам медыцыны.