Маэстра Фінберг адкрывае сёння 28 музыкальны сезон

18 августа 2014

Дата не круглая, але адна з састаўных частак вялікага юбілею - 50-годдзя творчай дзейнасці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Новы сезон - новыя праграмы: ад фестываляў у малых гарадах Беларусі да Маладзечанскага фестывалю і наступнага Славянскага базару ў Віцебску.

Міхаіл Фінберг, народны артыст Беларусі, прафесар, дырыжор, дырэктар Нацыянальнага Акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі: Сёлета мы будзем рабіць шмат асветніцкіх праграм, якія будуць праходзіць у 18 малых гарадах Беларусі. У Нясвіжы будзе 20 фестываль.

Музыканты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі кожны год праходзяць своеасаблівую пераэкзаменоўку - падтрымліваюць свой прафесіяналізм, статус. Тут усе маюць вышэйшую адукацыю, званні, імёны. А ў новым сезоне 5 новых выканаўцаў.