Людмілу Яфімаву сёння ўшаноўвалі ў Белдзяржфілармоніі

20 марта 2017

У Белдзяржфілармоніі сёння ўшаноўвалі юбіляра. Народнай артыстцы Беларусі, мастацкаму кіраўніку і галоўнаму дырыжору Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы Людміле Яфімавай - 80. Ва ўрачыстай абстаноўцы Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў зачытаў віншаванне ад Кіраўніка дзяржавы. Ад імя Прэзідэнта самай вядомай у краіне жанчыне-дырыжору ўручылі і кветкі. Павіншаваць Людмілу Яфімаву прыйшлі шматлікія калегі, вучні, прыхільнікі яе таленту.

У Людмілы Яфімавай падвойны юбілей. 30 гадоў як дырыжор узначаліла калектыў з вялікімі традыцыямі. Пад кіраўніцтвам Яфімавай хор пашырыў свой рэпертуар, павысіў узровень выканальніцтва і стаў сапраўды нацыянальным брэндам, які праслаўляе таленты Беларусі далёка за мяжой.