Аматараў-франкафонаў аб'яднаў тэатральны фестываль у сталіцы

2 мая 2017

Юныя Алены Дэлоны ці Бельмандо. Аматараў-франкафонаў аб'яднаў тэатральны фестываль у сталіцы. Больш за 200 юных акцёраў са школ і гімназій усёй краіны дэманстравалі свае творчыя здольнасці на роднай мове Мальера і Гюго! На працягу двух дзён тэатралы спаборнічалі за «Лепшы спектакль», «Ролю другога плана» - амаль дзясятак намінацый. Галоўная мэта фестывалю – зацікавіць школьнікаў у вывучэнні французскай мовы.

Ацэньвалі майстэрства выкладчыкі французскай мовы і тэатральныя эксперты. Лепшым акцёрам у якасці галоўнага прызу зладзяць гастролі ў Францыі.