Любань дэбютавала з новым форумам Палескія сустрэчы

6 октября 2013
Фестываль прысвечаны знакамітым землякам - Уладзіславу Сыракомле і Паўлу Шпілеўскаму. Выставы, прэзентацыі кніг, канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага аркестра і адкрыццё новых беларускіх музычных імён.

На свяце пабывала і Дар'я Бігун.


У Мінскай вобласці фестываль Палескія сустрэчы праходзіць упершыню. Месцам правядзення быў выбраны невялікі, але багаты на беларускія таленты горад Любань. Ініцыятарамі правядзення свята сталі губернатар вобласці Барыс Батура и маэстра Міхаіл Фінберг.

Адкрыццё новых музычных талентаў - галоўная мэта фестывалю. Падчас правядзення Палескіх сустрэч было ўручана 16 пасведчанняў Спецыяльныга прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. А таксама Спецыяльную прэмію з рук губернатара атрымаў малады, але ўжо усім знаёмы Аляксандр Салаўёў.

Фестываль сабраў не толькі беларускіх музыкантаў, але і пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў і нават рамеснікаў. Да свята было прымеркавана ўрачыстае адкрыццё дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 7 кірункаў і 120 дзяцей. Ад саломапляцення да ткацтва старажытных паясоў. І ўсё гэта на добраахвотнай аснове.

Фестываль, прымеркаваны да 190-годдзя з дня нараджэння земляка Любані вялікага паэта Уладзіслава Сыракомлі і этнографа Паўла Шпілеўскага, адрозніваецца сваёй канцэртнай праграмай, якая ўключае ў сябе класіку, эстраду і джаз.

Нягледзячы на тое, што фестываль Палескія сустрэчы ўпершыню праходзіць у Любані, арганізатары спадзяюцца, што такая святочная імпрэза можа стаць традыцыйнай.