Найлепшую пару выбіралі на Студэнцкім балі ў БДУ г. Мінска

27 апреля 2021

Ад класічнага вальса да бразільскага танга. 45 вытанчаных пар закружыў у танцы Студэнцкі баль у Белдзяржуніверсітэце. Пакаралі танцавальныя падмосткі 90 навучэнцаў, якія праявілі сябе ў грамадскім, навуковым, культурным і спартыўным жыцці ВНУ. Танцавальнае майстэрства ўдзельнікі асвойвалі больш як месяц. Танцавальныя па і падтрымкі вывучылі ад прафесіяналаў сцэны.

Шэсць дуэтаў змагаліся за званне найлепшай пары Студэнцкага балю. Акрамя поспехаў у танцавальным мастацтве, канкурсанты паспрабавалі свае сілы ў дэфіле, падрыхтавалі фота-і відэавізітоўкі, а ўсе свае таленты дэманстравалі ў творчым спаборніцтве. Дарэчы, караля і каралеву балю ў БДУ абралі ўпершыню. 

Найлепшую пару выбіралі па выніках галасавання гледачоў. Не абышлося на балі і без дрэс-кода. Юнакі  - у класічных касцюмах і смокінгах, дзяўчаты - у вячэрніх сукенках.