Лепшы цыркавы фестываль у свеце зараз можна ўбачыць у Мінску

14 февраля 2013
Ужо заўтра на арэне беларускага Дзяржцырка ўпершыню ў гісторыі ўсе разам на адным манежы - прызёры самага прэстыжнага ў свеце фестывалю цыркавога мастацтва ў Монтэ-Карла. Уладальнікі Залатога клоуна - па значнасці гэта тое ж самае, што Оскар у кінематографе - прадэманструюць беларускаму гледачу свае лепшыя нумары.