Лепшы оперны голас вызначаць у Вялікім тэатры Беларусі

15 декабря 2015

Вынікі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў стануць вядомыя ўвечар. Вось ужо другі раз форум збірае лепшых выканаўцаў з розных куткоў свету ў беларускай сталіцы. Па традыцыі музычны марафон праходзіць на тры этапы. З 170 удзельнікаў да фіналу дайшлі толькі 10. Сёння яны пазмагаюцца за чатыры прызавыя месцы. У фінале спевакам трэба выканаць адну з галоўных партый, сцэн класічнага або сучаснага опернага рэпертуара. Удзельнікі выступяць разам з вядучымі салістамі Вялікага тэатра Беларусі.

Трыумфатараў чакаюць ангажэменты ў лепшыя оперныя тэатры і грашовыя прызы. Уладальнік Гран-пры атрымае 10 000 долараў.