Лепшых майстроў Старыя Дарогі сабралі на абласное свята ткацтва

21 августа 2017

Рэгіён традыцыйна прымае тых, хто захоўвае сакрэты народнага рамяства. На конкурсе разам з заслужанымі майстрамі ўменні дэманстравалі і юныя ўдзельнікі, якія пераймаюць разнастайныя тэхнікі ткацтва ў старэйшага пакалення. Кірмаш рамесніцкіх вырабаў наведала Наталля Кузьміцкая.

Менавіта такому стаўленню да працы вучыць сваіх выхаванак Марыя Тараховіч. Уже некалькі гадоў запар усімі тонкасцямі і сакрэтамі ткацтва, якія ў яе сям'і перадаваліся ад гаспадыні да гаспадыні, яна дзеліцца з наведвальніцамі Любанскай дзіцячай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

І сімвалічна, што на свяце ткацтва «Матчыны кросны» яна працуе за матуліным станком. Дарэчы, Старыя Дарогі заўсёды славіліся сваімі ткачыхамі, невыпадкова, што гэты рэгіён сёмы раз збірае майстроў на фестывалі рамёстваў, у гэтым годзе ўжо са статусам абласнога.

Падчас адмысловага майстар-класа можна было не толькі даведацца аб разнастайных тэхніках ткацтва, але і пазнаёміцца з мастацкімі традыцыямі кожнага з раёнаў-удзельнікаў. Напрыклад, асаблівасцямі закладнога вырабу чырвона-белых ручнікоў у вёсцы Семежава. Тут мясцовыя майстры займаюцца рэканструкцыяй гістарычнага ткацтва, якое мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

На конкурсе майстры пацвердзілі свае званні народных і заслужаных. Акрамя вырабаў, якія выконваліся падчас творчага спаборніцтва, кожны прывёз калекцыю хатніх работ, загадзя падрыхтаваных да свята.

Фестываль ткацтва ў Старых Дарогах сёння захоўвае і адраджае спрадвечна беларускія традыцыі і рамёствы. Колькасць удзельнікаў і папулярнасць да гэтага свята з кожным годам расце.