Лепшых керамістаў вызначылі ў Мінску

17 марта 2020
Сапраўдная бітва аб'яднала майстроў гліны. У сталіцы вызначылі лепшых керамістаў. Каб прадэманстраваць сваю тэхніку, аўтары спаборнічалі ў некалькіх конкурсах: на хуткасць стваралі складаныя фігуры і посуд на ганчарным крузе. За званне самага ўмелага змагаліся 6 рамеснікаў. Дарэчы, такі конкурс правялі ў Мінску ўпершыню. Плануецца, што творчае спаборніцтва зноў пройдзе летам. Дарэчы, усё больш жыхароў Мінскай вобласці ператвараюць такое хобі ў прафесію. А ў рэгіёне з'яўляецца каворкінг - прасторы для працы і творчасці.