Лепшыя творчыя работы і выступленні да дня нараджэння сталіцы

24 мая 2017

Вялікая сцэна Белдзяржфілармоніі прымала вялікую творчую справаздачу - "Песню пра Мінск". Да дзевяцісотпяцідзесяцігоддзя гучалі лепшыя творы рускай і заходнееўрапейскай класічнай музыкі, а таксама сучасныя творы беларускіх і замежных аўтараў. Удзельнікамі музычнага свята сталі навучэнцы і выпускнікі дзіцячых школ мастацтваў горада Мінска, стыпендыяты спецыяльнага прэзідэнцкага фонда па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Ганаровымі гасцямі канцэрта «Песня пра Мінск» былі сучасныя беларускія кампазітары, а сярод удзельнікаў – аркестр «Няміга», у суправаджэнні якога выступіў зводны хор дзіцячых школ мастацтваў горада.