Лепшыя творы кніжнай графікі дэманструюцца ў Палацы мастацтваў

7 февраля 2019

Больш за 30 беларускіх мастакоў паказалі графічную ілюстрацыю розных пакаленняў. Побач з работамі такіх прызнаных мэтраў, як Валерый Славук і Уладзімір Савіч, прапанаваная і творчасць мастакоў з пакалення двухтысячных: Паўла Татарнікава, Юрыя Якавенкі, Генадзя Мацуры. Можна ўбачыць і лепшыя кніжныя ілюстрацыі студэнтаў кафедры графікі Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Усягоі - 80 графічных выяў.

Экспазіцыя дэманструецца ў рамках міжнароднай кніжнай выставы, якая ў гэтыя дні праводзіцца ў Мінску. Заўтра ў Палацы мастацтваў адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".