Лепшыя ўзоры кітайскага жывапісу гахуа прыбылі ў Нацыянальны мастацкі музей

6 мая 2018

Наўпрост з Пекіна ў беларускую сталіцу. Лепшыя ўзоры кітайскага жывапісу гахуа прыбылі ў Нацыянальны мастацкі музей. Яны выкананыя ў стылістыцы сеі - у перакладзе "жывапіс ідэй". Гэта вольная манера пісьма грубым пэндзлем. 22 творы алейнага жывапісу, самы ранні з якіх датуецца 51-м годам, пададзеныя фондам Нацыянальнага мастацкага музея Кітая. Для кітайскай культуры жывапіс алеем - даволі наватарская з'ява. Матывы палотнаў літаральна прасякнутыя нацыянальным каларытам. Для шырокай публікі кітайскі жывапіс пакажуць 8 мая.

У экспазіцыі некалькі твораў і сучаснай скульптуры. Сярод іх - дзве работы ў бронзе ад дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшаня. Яны пададзеныя з асабістай калекцыі скульптара. Для музеяў абедзвюх краін гэта далёка не адзіны сумесны праект. Дарэчы, менавіта Кітай першым садзейнічаў Беларусі ў аднаўленні музейных фондаў пасля Вялікай Айчыннай.