Lord of the dance станцуюць у Мінску

22 ноября 2019
Lord of the dance згуляюць у "небяспечныя гульні" з беларускай публікай. Самы тытулаваны і вядомы танцавальны калектыў з Ірландыі вярнуўся ў Мінск з новай праграмай. За 20 гадоў на сцэне шоу лордаў ацанілі больш як 10 мільёнаў гледачоў. Літаральна ўчора віртуозы запальвалі пад кельцкія рытмы ў Харкаве. Сёння трупа з 50 чалавек прызямлілася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Дарэчы, гастралёры падрыхтавалі падарунак для беларускіх гледачоў. Так, на адной сцэне з калектывам у адным з нумароў станцуе беларускі стэпіст.  Пасля мінскага шоу "Лорды" працягнуць гастролі. Наступны канцэрт віртуозы ірландскага танца дадуць у Санкт-Пецярбургу.