Lord of the dance далі канцэрт у Мінску

24 ноября 2019
Зоркі сусветнага стэпа станцавалі ў Мінску. Напярэдадні беларуская сталіца прыняла шоу ад легендарных ірландцаў Lord of the dance. Перформанс ад самых хуткіх танцораў - гэта сумесь стэпа, кельцкай музыкі і сучасных тэхналогій. На сцэну Палаца Рэспублікі выйшаў нават заснавальнік шоу Майкл Флетлі, праўда, у выглядзе галаграмы. У сусветным турнэ яго замяняе саліст Катаў Кіні. Вызначыўся на сцэне першы састаў - гэта 40 першакласных выканаўцаў. Упершыню ў пастаноўцы "лордаў" быў задзейнічаны беларускі танцоўшчык. У камандзе калектыву не толькі стэпісты, але і акрабаты, вакалісты і музыканты. 

Лорды працягваюць гастрольную дзейнасць у рамках свайго сусветнага турнэ. Літаральна праз некалькі дзён шоу  Dangerous Games  будуць апладзіраваць у Маскве.