Ліза Міснікова прыняла ўдзел у здымках візітовак для дзіцячага "Еўрабачання-2019".

18 Лістапада 2019
Гэта кароткі ролік, які будзе папярэднічаць выступленню беларускай прадстаўніцы. Здымкі праходзілі ў Катавіцэ (у тэлевізійным павільёне мясцовага тэлеканала). Паводле сюжэту  Ліза глядзіць у тэлескоп, з дапамогай якога яна пераносіцца ў іншую прастору. Ёй адкрываюцца краявіды Сілезіі - паўднёвага рэгіёна Польшчы, які і прымае дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета. Вынік здымачнага працэсу гледачы ацэняць ужо 24 лістапада падчас шоу. Яго трансляцыя пачнецца ў 18:00 на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

А праз тры гадзіны ў Катавіцэ адбудзецца цырымонія адкрыцця дзіцячага “Еўрабачання-2019”. Яна пройдзе  ў Сілезскім тэатры. Нашай прадстаўніцу чакае дэфіле па чырвонай дывановай дарожцы.