Літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа 60!

4 декабря 2019
60 гадоў з адкрыцця першай экспазіцыі. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа святкуе юбілей. З гэтай круглай датай калектыў установы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Литературно-мемориальному музею Якуба Коласа 60!

Невялікі двухпавярховы будынак на тэрыторыі Нацыянальнай акадэміі навук - гэта сапраўды дом пісьменніка, дзе ён жыў з сям'ёй з канца 1944  года да сваіх апошніх дзён. А ў 1956, пасля смерці народнага паэта, арганізацыяй мемарыяльнай прасторы займаўся старэйшы сын Коласа  Даніла. За гэтыя гады праведзена вялікая работа па ўвекавечанні памяці аб легендарным заснавальніку новай беларускай літаратуры. Сёння музей Якуба Коласа - гэта 10 экспазіцыйных залаў, у дзвюх  захаваны прыжыццёвы інтэр'ер кабінета і спальні пісьменніка. У астатніх пакоях мэбля і рэчы, якімі карыстаўся паэт на працягу апошніх гадоў свайго жыцця. На радзіме Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці таксама дзейнічае філіял музея "Мікалаеўшчына".