"Лістапад" падводзіць першыя вынікі і знаёміць з індустрыяльнай платформай

5 ноября 2018

Тут не толькі паказы конкурсных стужак, але і месца сустрэчы прафесіяналаў - гутаркі аб кіно, сінема-калабарацыях і стварэнні анімацыйных стужак. Якой эксперты бачаць будучыню сучаснага кіно? Апошнія навіны з індустрыяльнай платформы ў Дар'і Тарасавай.

Індустрыяльная платформа "Лістапада" пераехала ў сцены абноўленай нацыянальнай кінастудыі. На гэтым тыдні здымкі "Беларусьфільма" суправаджаюць варкшопы, спікер-сесіі і класы міжнародных экспертаў. Аніматар Валентас Ашкініс прадэманстраваў лепшыя анімацыйныя работы Літвы і падзяліўся вопытам працы з беларускімі аніматарамі.

Digital-мастакі і прадзюсары VR-кіно - сёння гэта трэндавыя спецыяльнасці на прасторах кінарынку. Віртуальная лабараторыя "Лістапада" паказвае кіно на 360 градусаў і дазваляе дэбютантам распрацоўваць праекты за рамкамі фармату 16 на 9. Усё, што неабходна для стварэння VR-кіно, - навыкі ў рабоце з касцюмамі захопу руху, сканеры з функцыяй пераводу аб'ектаў у лічбавы фармат, падкаванасць у геймінгу і IT.

Расказаць пра стварэнне прадукту з акцэнтам на сучасных спецэфектах, якія часам цяжка адрозніць ад рэальнасці, узяліся ментары з Германіі і Расіі. Ад эксперыментаў з успрыманнем да кароткаметражных фільмаў. Дні віртуальнай рэальнасці - адукацыйны праект, які завершыцца паказам работ беларускіх віяршчыкаў.

Як стаць нацыянальным прарывам і трапіць у лонг-ліст "Оскар" - на індустрыяльнай платформе раскажа рэжысёр Дар'я Жук. Яе "Хрусталь" стаў першым фільмам у гісторыі беларускага кінематографа, што ўвайшоў у спіс прэтэндэнтаў на галоўную кінапрэмію ЗША.