"Лістапад" падводзіць першыя фестывальныя вынікі

6 ноября 2017

Вызначыліся трыумфатары конкурсу нацыянальных кінашкол.

На думку журы, лепшым стаў фільм "Сувязь" Польскай нацыянальнай школы кіно, тэлебачання і тэатра. Дыпломамі адзначаныя карціна "Возера" і кінастужка "У іншым свеце". У рамках індустрыяльнай платформы адбыўся дзень міжнародных фестываляў. Прадстаўнікі буйных кінаіндустрый з Карлавых Вараў, Адэсы і Вільнюса падзяліліся вопытам, распавялі пра свае кінападзеі. Свае трэнінгі і ворк-шопы правяла і арганізацыя еўрапейскіх аўдыёвізуальных прадпрымальнікаў.

Адзначым і яшчэ адну падзею "Лістапада" - начны паказ стужкі "Зар". Гэта першы фільм жахаў у гісторыі іранскага кіно. Заўтра Мінскі міжнародны кінафестываль адкрыецца на ўсе 360 градусаў. Індустрыяльная платформа адзначыць дзень віртуальнай рэальнасці.