"Лістапад" падвёў кінавынікі

11 ноября 2017

Напярэдадні ўвечары ў сталічным кінатэатры "Масква" прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця кінафэсту. Увесь тыдзень прафесійнае журы кінематаграфістаў назірала за аўтарскімі працамі рэжысёраў з 55 краін. Гран-пры асноўнага конкурсу ігравога кіно дасталася эстонцу Райнеру Сарнету за чорна-белую стужку "Лістапад" па матывах эстонскай міфалогіі. Карціну ўжо ахрысцілі "балтыйскім фэнтэзі".

Увесь тыдзень рашэнне прымалі не толькі прафесіяналы, але і гледачы. Пасля кожнага сеансу публіка галасавала за ўпадабаную карціну. Прыз сімпатый гледачоў у кааператыўнай стужкі "Кандэларыя". Акрамя таго, на цырымоніі ўручылі спецыяльны прыз ад Кіраўніка дзяржавы. Хрустальная статуэтка "За гуманізм і духоўнасць у кіно" адправілася ў Кыргызстан.