"Лістапад" аб'явіў шорт-ліст нацыянальнага конкурсу

15 октября 2019

Сёння аб’явілі  шорт-ліст Нацыянальнага конкурсу ў рамках " Лістапада".  Так, у намінацыях  гульнявога, дакументальнага і анімацыйнага кіно - два дзясяткі стужак!  Не ўсе - беларускай вытворчасці.  Напрыклад, аўтэнтычны фільм "1986-ць" - аб сучаснай Беларусі і жыцці пасля Чарнобыля зрэжысіраваў немец   Лотар Херцаг.  Убачым і фільм, зняты на касету,  дакументальную гісторыю аб невідушчых футбалістах  і кароткаметражку паводле кнігі "Возера радасці".  Пераможцаў вызначыць журы.  Яго састаў таксама аб’явілі  на прэс-канферэнцыі. Гэта адборшчык  фільмаў для Гётэборгскага кінафестывалю   Фрэдзі  Ольсан  і польскі рэжысёр  Кшыштаф Занусі (уладальнік "Залатога Льва" Венецыянскага фестывалю і лаўрэат міжнароднага кінафоруму ў Канах).  Дарэчы, фільм-адкрыццё " Лістапада" пакуль трымаюць у таямніцы.

Таксама пакуль   невядомыя імёны ганаровых гасцей  форуму. На фестываль у Мінск прыедуць кінематаграфісты з Расіі, Украіны, Кітая, Чылі і Ірана.  Большасць стужак у рамках конкурсных праграм прадставяць асабіста рэжысёры.  

Усяго ў пазаконкурснай афішы " Лістапада" - 71 фільм.  Білеты на любы можна набыць за дэмакратычную цану: ад 2,5 да 7 рублёў.