Ліі Ахеджакавай сёння 80

9 июля 2018

Юбілей сёння адзначае адна з найлюбімейшых актрыс айчыннага кіно - Лія Ахеджакава. Народнай артыстцы Расіі - 80! За яе плячамі - каля сотні фільмаў. Феномен у тым, што ўсенародную славу Ахеджакавай прынеслі ролі другога плану, напрыклад, вобраз сакратаркі Верачкі са "Службовага рамана".

У карцінах Разанава Ахеджакава заўсёды дэманстравала сваю непаўторную манеру. Прадпрымальная Малаева з "Гаража", сяброўка Таня ў "Іроніі лёсу", абаяльная Фіма ў стужцы "Нябёсы запаветныя". Лія Ахеджакава і сёння працуе ў кадры - нядаўна актрыса знялася ў фільме Сярэбранікава "Лета". Ды ўсё ж Лія Меджыдаўна лічыць сябе ў першую чаргу тэатральнай актрысай - больш за 40 гадоў яна служыць у тэатры "Сучаснік".