"Light up! Дзённікі дзіцячага "Еўрабачання 2.0" глядзіце сёння ў 20:15 на "Беларусь 1"

28 октября 2018

Прэм'ера на "Беларусь 1"! Агенцтва тэленавін прэзентуе новы праект - "Light up! Дзённікі дзіцячага "Еўрабачання 2.0". Назва праграмы сугучная са слоганам конкурсу, а таксама адлюстроўвае тое, што наша краіна другі раз прымае вакальнае першынство і сабрала рэкордныя 20 краін. Нашы журналісты пакажуць кухню тэлешоу. Усе здымкі праходзяць праз прызму суб'ектыўнай камеры - таму непадробныя эмоцыі і непадрыхтаваныя каментарыі. У дэбютнай серыі рэвізор адправіцца на інспекцыю ў Еўрадом, пракрадзёмся на здымкі відэавізітовак канкурсантаў. Наш эксклюзіў - інтэрв'ю з удзельнікамі з Македоніі, Грузіі, Казахстана і Украіны А таксама ў першым выпуску розыгрыш білетаў на канцэрт у "Мінск-Арэну". Не прапусціце сёння ў 20:15 на "Беларусь 1".