Ліда збірае тысячы гасцей на маштабны музычны фестываль

9 сентября 2017

Open-air ля сцен замка 14 стагоддзя. Сёння і Ліда святкуе свой дзень нараджэння. У гэты гонар ужо 3 раз горад, заснаваны князем Гедымінам, збірае тысячы беларусаў і гасцей замежжа на маштабны музычны фестываль. Зараз у Лідзе працуе здымачная група. На прамой сувязі мая калега Іна Пілевіч (прамое ўключэнне).

Нягледзячы на тое, што я нарадзілася і вырасла ў Лідзе, сёння перамяшчацца па родным горадзе лічу за лепшае вось з такой картай. Яна распрацаваная спецыяльна для гасцей фестывалю. Бо к маштабнаму open-air у Лідзе з'явілася мноства новых аб'ектаў - фудкорты, кірмашы, фотазоны і нават палатачны лагер. А цэнтральныя вуліцы сталі пешаходнымі.

Забаўляць госцяў Ліда пачала яшчэ ў 10 раніцы. Менавіта тады пачалі працу святочныя пляцоўкі. Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбылося апоўдні ля найстаражытнага будынка і сімвала горада - Лідскага замка. Ля сцен помніка абарончай архітэктуры 14 стагоддзя, заснаванага яшчэ князем Гедымінам, выступілі рыцары ўжо 21 стагоддзя - прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

У святочнай Лідзе сёння так лёгка знайсці сабе занятак па душы. Можна пастраляць з лука, паскакаць на батуце, наведаць з экскурсіяй мясцовы піўзавод, ацаніць цыркавы паказ і, вядома, паслухаць жывую музыку. Спецыяльна да дня нараджэння ў горадзе з'явілася адразу 2 пляцоўкі. Літаральна паўтары гадзіны таму прагучалі першыя акорды на малой сцэне. Яе аддаліі маладым выканаўцам.

Галоўная пляцоўка ля Дома культуры пачне сваю працу толькі ў 6 вечара. У гала-канцэрце прымуць удзел "Пятля Прыхільнасці", Lumen і "Акіян Ельзі". Дарэчы, выступленне ўкраінскай групы ў Лідзе стане апошнім перад працяглым творчым водпускам калектыва. Хедлайнер будзе бліжэй да 10 вечара, так што вы яшчэ паспяваеце далучыцца да маштабных гулянняў.