Спектакль "Лятучая мыш" паставяць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі

20 августа 2018

Вобраз легендарнага супергероя - Бэтмена - хутка з'явіцца ў новым спектаклі "Лятучая мыш" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Для ўвасаблення вядомай аперэты Іагана Штрауса ў Мінск прыехала каманда з Венгрыі. Рэжысёр спектакля - мастацкі кіраўнік будапешцкага Тэатра аперэты і мюзікла Міклаш Габар Керэньі. Ён ужо паспеў пазнаёміцца з нашай трупай, правесці праслухоўванне і вызначыць некалькі складаў салістаў. Пастаноўшчыкі максімальна задзейнічаюць магчымасці сцэны нашага тэатра. Галоўная дэкарацыя будзе круціцца на паваротным крузе. Таксама ў спектаклі будзе шмат вады - установяць фантан, ванну і нават басейн.

Аперэту Іагана Штрауса паставяць на рускай мове. Першая рэпетыцыя "Лятучай мышы" прызначана на 1 сакавіка. Прэм'еру абяцаюць у наступным годзе.