Летапіс Мінска адлюстравалі ў мастацкай галерэі Савіцкага

14 апреля 2020
На дзясятках палотнаў  эпізоды з жыцця сталіцы. Іх у сваіх творах увасобілі Май Данцыг, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Тоўсцік і не толькі. Сваё бачанне горада прапанавалі мастакі розных пакаленняў. Выставу пад назвай "Горад сонца" прымеркавалі да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Выставу арганізавалі сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем. Убачыць Мінск вачыма мастакоў можна будзе да 7 чэрвеня.